Здарэнне адбылося ў вёсцы Стаі. Учора да ратавальнікаў звярнуліся мясцовыя жыхары: з гнязда на слупе лініі электраперадачы ўжо больш за тыдзень не можа ўзляцець малады бусел, бо нага птушкі заблыталася ў вяроўцы, што зачапілася за галінкі гнязда.
Калі ратавальнікі прыбылі да месца выкліку птушка не магла паляцець з гнязда, а астатнія тры буслы ўсхвалявана кружылі вакол яго.
КУП «Бароўка» прадаставіла пад’ёмнік, таксама адключылі электрычнасць Затым ратавальнікі падняліся да гнязда, вызвалілі нагу птушкі ад вяроўкі, спусцілі бусла на зямлю і адпусцілі. Птушка, кульгаючы, пакрочыла каля дамоў мясцовых жыхароў.





