«Увечары 27 ліпеня на аўтадарозе Н-6627 Беняконі — Слёзкі ў Воранаўскім раёне адбылася аварыя, у якой пацярпелі два веласіпедысты. 63-гадовы мужчына за рулём трактара ехаў у напрамку вёскі Канвелішкі. Пры сустрэчным раз’ездзе з легкавым аўтамабілем ён збіў 55-гадовую жанчыну і 56-гадовага мужчыну, якія ехалі па абочыне на роварах», — расказалі ў ДАІ.

Мужчына і жанчына з траўмамі дастаўленыя ў хірургічнае аддзяленне мясцовай бальніцы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
2
Абуральна
1