Андрэй Ткачоў і Джэйсан Мамоа

Высокія і атлетычныя — амерыканскі акцёр Мамоа запомніўся ролямі ў «Гульні тронаў» і «Аквамене», а трэнер Андрэй Ткачоў — валанцёрствам падчас пандэміі кавід. Цяпер Андрэй — каардынатар Фонду медыцынскай салідарнасці.

Караткевіч у маладосці і Ціма Беларускіх

Калаж: Сымбаль.бай

Калаж: Сымбаль.бай

Спявак Ціма Беларускіх нагадвае пісьменніка на некаторых яго фота з маладосці. І хоць літаратурнасць тэкстаў першага далёкая ад твораў Уладзіміра Караткевіча, «Мокрыя кросы» сталі такім жа бестсэлерам для свайго часу, як «Ладдзя роспачы» ці «Каласы пад сярпом тваім».

Кацярына Ваданосава і Анджаліна Джалі

«Беларуская Джалі» — так часам называлі спявачку і рукадзельніцу Кацярыну Ваданосаву за яе яркі выгляд. На жаль, падабенства закранула не толькі выгляд. Джалі некалькі год таму праз высокую рызыку развіцця раку выдаліла грудзі і яечнікі. У Кацярыны анкалогію выявілі сёлета — беларуска перанесла дзве аперацыі.

Фёдар Паўлючэнка і Сцяпан Пуціла

Фота Паўлючэнкі: Прэс-клуб

Фота Паўлючэнкі: Прэс-клуб

Пра падабенства рэдактара Reform.by Фёдара Паўлючэнкі і рэдактара «Нехта» Сцяпана Пуцілы кажуць многія. Некаторыя нават спачатку прымалі Фёдара за бацьку Сцяпана, але гэта не так.

Малады Пазняк і рэпер Vinsent

Можа, і Зміцер Папко пасля падасца ў кандыдаты ў прэзідэнты?

А Зянону Станіслававічу, дарэчы, прысвячалі рэп. Іранічны «Зянон-хоп» невядомы аўтар напісаў у 2006 годзе, пасля разгону Плошчы. У ім Пазняк — гэта супермен, які прыйдзе і выратуе Беларусь ад дыктатуры. Сам палітык праз мат у рэпе не ацаніў такую творчасць.

Алег Румо і Крыстоф Вальц

Вальца вы можаце ведаць па ролі штандартэнфюрэра ў фільме Таранціна «Бясслаўныя вырадкі». А Румо — па дасягненнях у беларускай транспланталогіі і агітацыйных прамовах за Лукашэнку напярэдадні мінулых выбараў.

Калі ведаеце іншых двайнікоў вядомых беларусаў, можаце прапанаваць свае варыянты ў каментарах.

Клас
84
Панылы сорам
47
Ха-ха
39
Ого
9
Сумна
5
Абуральна
6