Фота: сацсеткі Ціманоўскай

Фота: сацсеткі Ціманоўскай

Спарсменка кажа, што паблікі і блогеры перакруцілі і вырвалі яе словы з кантэксту.

«Я не падтрымліваю гвалт у любой яго форме, пра што адразу ж сказала ў пачатку сторыс,

— заўважае яна. — Я не сказала, што дзяўчаты, якія трапілі ў бойку, вінаватыя ў тым, што іх збілі. Ніхто не мае права вырашаць пытанні з дапамогай фізічнага гвалту. Маё меркаванне стала рэфлексіяй на гісторыі з падобным падтэкстам, а не пазітыўнай ацэнкай таго, што адбылося канкрэтна з гэтымі людзьмі.

Я не абагульняла, як гэта любяць рабіць многія, і не заяўляла пра тое, што ўсе ўкраінцы і ўкраінкі як нацыя дрэнныя.

Інфармацыя пра тое, што я прапагандую ксенафобію — хлусня, якую цяпер пэўная група людзей у змове выкарыстоўвае для таго, каб нашкодзіць маёй кар'еры».

Ціманоўская падкрэслівае, што не падтрымлівае вайну і Расію ў ёй.

«З пачатку вайны я ўсёй душой перажывала за ўкраінцаў, дапамагала ім фінансава, шукала жыллё, хадзіла на акцыі салідарнасці, распаўсюджвала інфармацыю. Мае сацыяльныя сеткі дэманструюць пазіцыю па гэтым пытанні. Я ніколі не падтрымлівала і не буду падтрымліваць ўвесь жах, што адбываецца!»

Інстаграм, кажа спартсменка, — гэта яе асабістая прастора, дзе яна дзеліцца сваім меркаваннем на падзеі.

«Так, я выказалася аб тым, што апошнім часам усё часцей сталі з'яўляцца гісторыі з дзяўчатамі (не з усімі ўкраінкамі!) з Украіны, звязаныя з агучанай у сторыс тэматыкай. Свае словы я падмацавала гісторыяй і магу расказаць яшчэ.

Аднак і без мяне хапае прыкладаў і трэндаў у сацыяльных сетках, дзе, дарэчы, самі ж украінцы часам крытыкуюць такія паводзіны і просяць быць больш сціплымі.

Сёння я атрымала сотні пагроз і абраз за тое, што палічыла, што амаральныя паводзіны дзяўчат, якія прыязджаюць у іншую краіну, для мяне непрымальныя. Тыя, хто піша ўсё гэта, не хочуць падумаць, чаму існуюць такія меркаванні, чаму людзі незадаволеныя, чаму гэтыя дзяўчаты так сябе паводзяць.

Так, я сказала, што не чула такіх гісторый тут з удзелам беларусак. І гэта таксама праўда. Але гэта, безумоўна, не азначае, што я лічу, што беларускі з'яўляюцца лепшымі за ўкраінак. Калі хтосьці інтэрпрэтаваў мае словы ў дадзеным значэнні, прыношу прабачэнні за недакладнасць выказаных думак.

Вайна — гэта страшна і ёй няма ніякіх апраўданняў, але асабістыя якасці асобных людзей у публічнай прасторы іншых краін не маюць ніякага дачынення да вайны».

Ціманоўская падзякавала падпісчыкам з Украіны за падтрымку, а таксама канструктыўную крытыку.

«Гэтая сітуацыі паслужыла мне ўрокам, і ў далейшым я буду больш разгорнута і падрабязна агучваць сваё меркаванне.

Усім тым, хто піша пагрозы аб фізічнай расправе, жадае мне смерці і абражае мяне, а таксама хто перакручвае мае словы ў сваіх карыслівых мэтах, я жадаю накіраваць свой паток энергіі ў пазітыўнае рэчышча і памятаць, што шлях у еўрапейскую будучыню пачынаецца з узаемапавагі і плюралізму, а не гвалту ў адрас тых, чыё меркаванне вам не блізкае», — падсумавала Крысціна.

Чытайце таксама:

«З'ехалі пад шумок, каб знайсці сабе кавалераў у Еўропе». Ціманоўская пракаментавала навіну пра збіццё ўкраінак і трапіла ў скандал

Клас
56
Панылы сорам
22
Ха-ха
5
Ого
2
Сумна
3
Абуральна
4