Справу разглядала суддзя Галіна Гулевіч, паведамляе «Вясна».

Пра яго затрыманне стала вядома 31 мая, а 3 чэрвеня яго змясцілі пад варту ў СІЗА-3 у Гомелі.

Па матэрыялах абвінавачання, Чычыкайла пакінуў у інтэрнэце каментарый, які палічылі абразлівым у дачыненні да Лукашэнкі.

Судовыя пасяджэнні праходзілі ў будынку былога прафесійнага ліцэя хімікаў, дзе часова размяшчаецца суд Светлагорскага раёна ў сувязі з рэканструкцыяй існуючага будынка.

Суд прызнаў Чычыкайлу вінаватым і пакараў яго пазбаўленнем волі ў калоніі агульнага рэжыму тэрмінам на паўтара года.

Ужо ў панядзелак, 25 ліпеня ў светлагорскім судзе зноў будуць судзіць за «абразу прэзідэнта». У якасці абвінавачанай будзе жыхарка Светлагорскага раёна Наталля Леановіч.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
4