Пракуратура Гомельскай вобласці накіравала ў абласны суд крымінальную справу ў дачыненні да 28-гадовага мужчыны. Яму выстаўленыя абвінавачванні па ч. 1 арт. 14 і ч. 1 арт. 361-3 Крымінальнага кодэкса: замах на ўдзел на тэрыторыі замежнай дзяржавы ва ўзброеным фармаванні аднаго з супрацьлеглых бакоў і ўзброеным канфлікце, а таксама ваенных дзеяннях без упаўнаважання дзяржавы сваёй грамадзянскай прыналежнасці.

Паводле версіі следства ў лютым—маі мужчына збіраўся ўступіць у полк Каліноўскага. Свае дзеянні ён не змог давесці да канца: яго затрымалі пры спробе перасячэння мяжы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
2
Абуральна
4