Мужчына і жанчына высвятлялі адносіны, мужчына разышоўся не на жарт, паведамляе гомельскае выданне «Белка».

Двухгадовае дзіця, якое было ў кватэры, спалохалася і заплакала. На прапанову супакоіць яго, выказаную не зусім у цэнзурнай форме, жанчына не адрэагавала. Тады «выхавальнік» узяўся за справу сам.

Ён некалькі разоў моцна ўдарыў дзіця па азадку, а потым схапіў яго за нагу і падняў над галавой, абяцаючы забіць.

Перапалоханая жанчына ўспрыняла пагрозы сур'ёзна. Яна распавяла пра скандал бацьку дзіцяці і іншым людзям, якія бачылі траўмы на целе малога. Яго бацька настаяў на звароце ў міліцыю.

Адносіны ў пары не ладзіліся ўжо некаторы час. Таму ў распараджэнні міліцыі і следства акрамя аповеду пра падзеі скандальнага дня, аказаліся аўдыязапіс тэлефоннай размовы з лаянкай і пагрозамі, а таксама скрыншоты перапіскі, дзе абвінавачаны таксама не саромеўся ў выразах. Мужчына ў судзе настойваў, што толькі адлупцаваў хлопчыка, але не збіраўся забіваць яго.

У выніку мужчыну асудзілі да двух гадоў хатняй хіміі.

Клас
0
Панылы сорам
8
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1