Фота: pixabay.com

Фота: pixabay.com

Рэгулярнасць у харчаванні — гэта не заўсёды дрэннае рашэнне. Напрыклад, добра, калі вы можаце прымаць ежу ў адны і тыя ж прамежкі дня, калі не прапускаеце сняданак, абед і вячэру. Такая звычка дапамагае рэгуляваць рытм працы арганізма і палягчае некаторыя біяхімічныя працэсы, піша onet.pl.

Можа падацца, што калі есці адны і тыя ж прадукты, гэта таксама карысна для здароўя. Насамрэч гэта не так, нават калі ваш рацыён складаецца з выключна карысных прадуктаў. Аднастайнае харчаванне дрэнна ўплывае на разнастайнасць мікраарганізмаў у кішэчніку, неабходную для здароўя ўсяго арганізма.

Добры спосаб паклапаціцца пра кішэчную мікрафлору — есці 30 розных відаў раслін кожны тыдзень. Гэтая лічба можа здавацца вельмі вялікай, але насамрэч вы маеце выбар з усіх магчымых відаў садавіны, гародніны, арэхаў, злакаў і спецый.

Рэч не толькі ў кішэчных бактэрыях, але і ў харчовай каштоўнасці прадуктаў. На яе ўплывае сезоннасць прадуктаў і ўмовы іх вырошчвання, таму ў розны час года варта есці розную ежу. Навукоўцы сумняваюцца, што можна задаволіць харчовыя патрэбы арганізма, калі заўсёды есці адно і тое ж, але яны не супраць таго, каб вы елі любімую ежу часцей.

Ёсць вельмі карысныя прадукты, якія, калі іх есці шмат, могуць нашкодзіць здароўю. Возьмем, напрыклад, брокалі — у вялікіх колькасцях гэты безумоўна дыетычны прадукт можа выклікаць павелічэнне вагі і запор. Не трэба забываць і пра тое, што занадта вялікае ўжыванне вітамінаў можа мець свае дрэнныя наступствы.

Як жа зрабіць харчаванне больш разнастайным?

  • Калі вы маеце любімыя стравы, паспрабуйце іх трохі змяніць. Можна замяніць мучныя прадукты на больш карысныя: напрыклад, замест звычайнага хлеба ўжывайце цэльназерневы, а замест белага рысу — карычневы. Ці замяніце салату і агуркі на зеляніну з больш высокай харчовай вартасцю, напрыклад, на брокалі.
  • Дадайце ў свой рацыён бабовыя, бо ў іх шмат карыснага бялку. Калі робіце простыя макароны з соусам баланьезэ, дадайце ў іх фасолю, што значна павысіць харчовую каштоўнасць вашай стравы. Бабовыя асабліва важна ўжываць веганам і вегетарыянцам, бо яны дапамогуць замяніць недахоп бялку.
  • Не забывайце ўводзіць у рацыён карысныя тлушчы — ненасычаныя і паліненасычаныя, якія спрыяюць засваенню вітамінаў A, D і Е. Проста дадавайце ў вашы стравы арэхі, насенне і авакада.
  • Калі дадаць да сняданку некалькі порцый рознай садавіны, гэта будзе вельмі карысна для харчавання і павялічыць у вашым рацыёне колькасць добрых цукраў. Таксама падумайце над тым, каб дадаваць садавіну да вашых дэсертаў, бо яна зробіць іх смачнейшымі і больш вітаміннымі.

Лічыце гэтыя прадукты здаровымі? Гэта міф

Даследаванне: мужчынам да 40 гадоў нельга піць больш за чарку (не келіх!) піва ў дзень

Клас
28
Панылы сорам
3
Ха-ха
4
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
4