16 ліпеня 2022 года юрысты Ілана Маска запыталі ў Канцлерскага суда Дэлавэра адхіліць запыт Twitter аб правядзенні паскоранага чатырохдзённага разгляду аб пазове кампаніі супраць мільярдэра.

Прадстаўнікі Маска заявілі, што справы «такога вялікага маштабу» не могуць завяршацца ў такія кароткія тэрміны. Twitter хоча, каб гэтае разбіральніцтва прайшло «з хуткасцю святла», напісалі адвакаты ў сваёй заяве.

Ілан Маск мяркуе, што спроба Twitter паскорыць разгляд справы звязаная з жаданнем кампаніі схаваць праўду аб колькасці фэйкавых альбо спам-акаўнтаў.

Юрысты бізнэсоўца запыталі ў суда перанесці слуханні на 13 лютага 2023 года, паколькі Маску спатрэбіцца «выканаць аналіз вялікага аб'ёму дадзеных».

Суддзя правядзе слуханне па хадайніцтве прадстаўнікоў Маска 19 ліпеня.

Нагадаем, 9 ліпеня Ілан Маск заявіў, што разрывае дамову аб куплі Twitter за 44 мільярды даляраў, паколькі прадстаўнікі сацсеткі парушылі ўмовы пагаднення. 13 ліпеня Twitter падала на мільярдэра ў суд, запатрабаваўшы завяршыць здзелку.

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
0