Рускія паказалі, як у Мазыры рыхтаваліся да штурму Гастомеля
У расійскім прапагандысцкім телеграм-канале з'явілася відэа расійскіх войскаў, якія адпраўляюцца на штурм Гастомеля на Кіеўшчыне раніцай 24 лютага.
Сцвярджаецца, што на відэа 45-я асобная гвардзейская брыгада спецыяльнага прызначэння Паветрана-дэсантных войскаў РФ. Пагрузка войскаў праходзіла на аэрадроме ў Мазыры.
На відэа расійскія вайскоўцы загружаюцца ў грузавікі і верталёты з літарай V. Паказаны палёт, высадка і штурм аэрапорта «Антонаў» у Гастомелі.
Nashaniva.com
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ