У Брэсце за дапамогу рэпрэсаваным на 2 гады калоніі асудзілі Вольгу Ялцэвіч
Сёння ў Брэсцкім абласным судзе вынеслі прысуд 32-гадовай ураджэнцы горада Докшыцы Вользе Ялцэвіч. Яе абвінавачвалі па арт. 342 ч. 2 КК за тое, што ў 2020 годзе ў супрацы з «замежнымі фондамі» дапамагала аплочваць штрафы і адвакатаў людзям, пакараных за ўдзел у пратэстах, піша ў фэйсбуку яе зямляк Кастусь Шыталь.
Родныя Вольгі кажуць, што яна ведала пра тое, што яе могуць затрымаць па крымінальнай справе, але засталася ў Беларусі.
Суд прызначыў дзяўчыне 2 гады калоніі. Вольга пад вартай са снежня 2021 года, праваабаронцы прызналі яе палітычнай зняволенай.
Прысутныя на абвяшчэнні прысуду кажуць, што Вольга выглядала бадзёрай і трымалася годна.
Nashaniva.com
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ