«Сёння Еўрапейская камісія ўхваліла сумесную прапанову аб новым пакеце захадаў для падтрымкі і ўзмацнення эфектыўнасці шасці маштабных і беспрэцэдэнтных пакетаў санкцый ЕЗ супраць Расіі», — заявілі ў Еўракамісіі.

Сёмы санкцыйны пакет будзе накіраваны на ўзгадненне і тлумачэнне мераў, прадугледжаных папярэднімі пакетамі, і на ўзгадненне мерапрыемстваў сярод усіх краін-партнёраў, у прыватнасці G7.

Еўракамісія таксама прапануе працягнуць дзеянне санкцый да студзеня 2023 года, заявіла прэзідэнт ЕК Урсула фон дэр Ляен. 

У канцы студзеня адбудзецца наступны перагляд тэрмінаў і мерапрыемстваў. Акрамя таго, новымі санкцыямі прапануюць забараніць імпарт расійскага золата і пры гэтым узмацніць кантроль над экспартам тавараў падвойнага прызначэння і перадавых тэхналогій. У ЕК лічаць, што гэта ўзмоцніць узгодненасць санкцый ЕС з санкцыямі партнёраў па G7 і зробіць больш суровымі патрабаванні да справаздачнасці, каб актывізаваць замарожванне расійскіх актываў краінамі Еўрасаюза.

Санкцыі ЕС не закрануць гандаль сельскагаспадарчай прадукцыяй паміж трэцімі краінамі і Расіяй, падкрэслілі ў ЕС.

Кіраўнік еўрапейскай дыпламатыі Жазэп Барэль дадаў, што новымі санкцыямі блок працягне атакаваць атачэнне прэзідэнта РФ Уладзіміра Пуціна. «У дадатак да гэтых мер я таксама буду прадстаўляць Радзе [ЕС] прапановы па ўключэнні ў спіс іншых фізічных і юрыдычных асоб з замарожваннем іх актываў і абмежаваннем магчымасці падарожнічаць», — сказаў Барэль.

Пасля прадстаўлення пакета Еўракамісіяй ён будзе абмяркоўвацца дзяржавамі-ўдзельніцамі ў Радзе Еўрасаюза.

Клас
5
Панылы сорам
0
Ха-ха
2
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1