Фота: чытачы

Фота: чытачы

На заводзе тлумачаць, што вязкасць гэта не крытэрый якасці:

«Па дзяржстандарце дапускаецца вязкасць ад 3 да 15 паскаляў за секунду. Калі згушчонка свежая, яна амаль заўсёды менш вязкая і набірае вязкасць па меры праходжання часу, калі хто любіць гушчу, то бярыце тую, якая троху пастаяла на паліцы.

І, калі ўжо так казаць, то калі «стаіць лыжка» — гэта не вельмі добра, бо больш за 15 паскаляў за секунду — гэта парушэнне. У нас кожная партыя праходзіць аналізы, і ніводная не трапляе на рынак, калі парушаныя стандарты. Усё робіцца з натуральнага малака і цукру. А некаторыя, ведаеце, выкарыстоўваюць і сухое малако, і стабілізатары, дадаткі, якія і дадаюць вязкасці. Мы не згодныя, што нешта стала горш, усё на ўзроўні!» — адказалі нам на Глыбоцкім малочна-кансервавым камбінаце.

Клас
12
Панылы сорам
9
Ха-ха
25
Ого
4
Сумна
0
Абуральна
6