Усе фота: guccivault / Instagram

Усе фота: guccivault / Instagram

На сайце Gucci паведамляецца, што на стварэнне калекцыі дызайнерку натхніла традыцыйная ўкраінская вышыўка.

Сукенкі хваляць за «кветкавую вышыўку з вытанчаным дызайнам», а калекцыю называюць «нявінна фальклорнай і нязмушана вытанчанай».

У калекцыю ўвайшлі сукенкі міні і максі з высокай таліяй, спадніцы і блузкі з вышыўкай, шалі і накідкі.

Усе вырабы дапоўненыя вышыўкай і аплікацыяй, выкананыя з лёну.

Набыць рэчы з новай калекцыі Vita Kin можна на сайце Gucci Vault. Іх цанавы дыяпазон — ад 950 да 2100 еўра. Некаторыя пазіцыі ўжо раскупленыя.

Віта Кін шмат гадоў выпрацоўвае ўласны стыль, у якім выкарыстоўвае народныя матывы самых розных народаў.

Gucci адкрыў уласны канцэптуальны магазін Vault, каб даць магчымасць маладым дызайнерам з усяго свету прадэманстраваць сваю творчасць і прадаць рэчы. Vita Kin запусціла свой аднайменны брэнд Vita Kin у 2008 годзе.

Чытайце таксама:

Вялікі паказ моды прайшоў у мінскім гольф-клубе. Паглядзіце, як выглядалі мадэлі і госці свята ШМАТ ФОТА

«Часцей нашу аднатонны». Мужчыны з манікюрам: сярод іх усё больш беларускіх знакамітасцей

Час распранацца. 10 разнастайных сукенак і лёгкіх касцюмаў ад беларускіх дызайнераў

Клас
23
Панылы сорам
1
Ха-ха
1
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
0