Паводле слоў Кірыленкі, на кантраляванай Украінай тэрыторыі вобласці да вайны жылі 1,67 млн чалавек, цяпер жа там засталося толькі каля 340 тыс. жыхароў. Прытым, па словах Кірыленкі, эвакуацыя працягваецца надалей.

Увогуле ж у Данецкай вобласці да 2014 года, калі з'явілася самаабвешчаная «ДНР», жыло каля 4 млн чалавек.

Апошнім часам украінскія ўлады настойліва заклікаюць насельніцтва тэрыторый, якія ці ўжо патрапілі пад акупацыю, ці знаходзяцца пад пагрозай гэтага, эвакуявацца любымі спосабамі, у тым ліку і праз Расію ды акупаваны Крым. Мінімум на гэтых тэрыторыях мірнага насельніцтва мае спрасціць задачы будучай дэакупацыі.

Клас
9
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
8
Абуральна
0