Фота: BBC Food

Фота: BBC Food

Каб згатаваць кексы з малінамі і белым шакаладам, вам спатрэбіцца:

  • 300 грамаў мукі,
  • 225 грамаў цукру,
  • паўтары чайныя лыжкі соды,
  • дробка солі,
  • 100 мілілітраў малака,
  • 100 мілілітраў смятаны,
  • 3 яйкі (трэба іх узбіць),
  • 5 сталовых лыжак алею,
  • 1 чайная лыжка ванільнага экстракту (ці 15 грамаў ванільнага цукру),
  • 150 грамаў малін,
  • 100 грамаў дробна пасечанага белага шакаладу.
  1. Разагрэйце духоўку да 190 градусаў. Падрыхтуйце формы для 12 кексаў: прамажце маслам усе заглыбленні або выкладзіце ў заглыбленні паперу для выпякання.
  2. Прасейце ў вялікую міску муку, цукар, харчовую соду і соль, перамяшайце ўсё.
  3. Узбівайце разам малако, смятану, яйкі, алей і ваніль, пакуль яны добра не перамяшаюцца.
  4. Уліце сумесь з малака і яек у сухія інгрэдыенты і перамяшайце вялікай металічнай лыжкай ці шпаталем. Дадайце маліны і шакалад і змешвайце да аднароднасці, але не даўжэй.
  5. Лыжкай выкладзіце сумесь у формы для кексаў. Выпякайце каля 25 хвілін або пакуль кексы добра не падымуцца і не стануць залаціста-карычневымі.
  6. Перакладзіце кексы на рашотку, каб астудзіць іх. Лепей за ўсё есці кексы ў дзень выпякання.

Рэцэпт на выхадныя. Персікавы коблер — традыцыйны амерыканскі дэсерт

Беларускія баршчы. Усё пра іх

Клас
7
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0