Паведамляецца, што «па хадайніцтве Офіса генеральнага пракурора судом накладзены арышт на верталёт і самалёт, якім карысталася сям'я народнага дэпутата Украіны, які падазраецца ў дзяржаўнай здрадзе. Цяпер праваахоўнікі канфіскавалі гэтую маёмасць і перадалі ў карыстанне Узброеным сілам Украіны».

Медзвядчук — кум Уладзіміра Пуціна, адзін з галоўных прарасійскіх палітыкаў Украіны. У лютым ён уцёк з-пад хатняга арышту, пад які яго змясцілі ў 2021 годзе. 12 красавіка было паведамлена, што ён затрыманы. 

Па версіі следства, Медзвядчук дапамагаў Расіі ў вядзенні інфармацыйнай вайны супраць Украіны і кансультаваў па распаўсюджванні сярод украінцаў расійскіх наратываў.

Таксама следчыя органы падазраюць, што Медзвядчук перадаў Расіі інфармацыю аб размяшчэнні сакрэтнага падраздзялення Мінабароны Украіны.

Акрамя таго, следства выявіла, што абвінавачаны дэпутат на працягу 2015—2020 гадоў дапамагаў прадстаўнікам краіны-агрэсара ў правядзенні падрыўной дзейнасці супраць Украіны. А ў 2015 годзе, па звестках пракурораў, Медзвядчук спрыяў РФ у рабаванні нацыянальных каштоўнасцяў у Крыме: ён перадаў звесткі і дакументы для незаконнай здабычы нафты і газу на Прыкерчанскім шэльфе Чорнага мора ў выключнай (марской) эканамічнай зоне Украіны. Рэсурсы гэтага радовішча каштуюць больш за 38 мільярдаў грыўняў.

Абвінаваўчы акт супраць народнага дэпутата на пачатку чэрвеня накіравалі ў суд. Яму пагражае да 15 гадоў пазбаўлення волі з магчымай канфіскацыяй маёмасці.

Клас
6
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0