Скрыншот з сайта

Скрыншот з сайта

«Ксорэкс» — гэта кампанія, якая аказвае паслугі B2B, іншымі словамі, не асобным людзям, а адразу кампаніям. 

Яны пастаўляюць рашэнні ў тым ліку для дзяржаўных арганізацый: сістэмы бяспекі, сістэмы кіравання інфраструктурай, табло, сістэмы канферэнц-сувязі, сістэмы бяспекі прадпрыемстваў і гэтак далей.

Гэта вельмі даўні і паважаны гулец на рынку, з немалымі абаротамі. 

Нядаўна быў затрыманы шэраг заснавальнікаў, у тым ліку кіраўнік кампаніі Уладзімір Палідавец. Затрымлівалі таксама яго жонку, але яе выпусцілі для пошуку сродкаў на выкуп — ад каментарыяў «Нашай Ніве» яна адмовілася.

Як нам вядома, сумы за выкуп топ-менеджараў пачынаюцца са $100 тысяч і вышэй.

Гэта ўжо не першая гісторыя дзяржаўнага рэкету з пачатку года. Так, фігурантам «справы траўматолагаў» лукашэнкаўцы заламілі 10-кратныя мульціплікатары «нанесенай шкоды». У выніку, каб выйсці, людзям даводзілася прадаваць сваю нерухомасць. Некаторыя сядзяць дагэтуль, бо не маюць сродкаў на выкуп.

Аналагічныя гісторыі з выкупам за грошы ў апошні час сталі трэндам у лукашэнкаўскай сістэме юстыцыі. 

Чытайце таксама: 

Крыніцы: Пасля гіганцкага выкупу на волю выйшлі топ-менеджары банка БелВЭБ

«Справа траўматолагаў»: людзі прадаюць кватэры і дамы, каб разлічыцца са следствам па дзесяцікратным мульціплікатары

Клас
4
Панылы сорам
6
Ха-ха
4
Ого
1
Сумна
5
Абуральна
42