Ва Украіне адказалі Дзмітрыю Мядзведзеву на пагрозы наконт Крыма
Сакратар Рады нацыянальнай бяспекі і абароны Аляксей Данілаў адказаў расійскаму палітыку на яго заявы пра вяртанне Украінай Крыма.
Аляксей Данілаў
«Вяртанне часова акупаванай тэрыторыі Крыма будзе праведзенае без спроб, адразу», — напісаў Данілаў і дадаў, што Крым — гэта тэрыторыя Украіны.
Раней Дзмітрый Мядзведзеў напісаў, што любая спроба пасягнуць на Крым будзе расцэненая Расіяй як абвяшчэнне вайны.
Nashaniva.com
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ