45-гадовы Анатоль Латушка — стрыечны брат палітыка Паўла Латушкі. Яго затрымалі ўначы 31 студзеня 2022 года.
Папярэдне, яму ставяць у віну ч. 2 арт. 339 КК (хуліганства) за маляванне праз трафарэты «Пагоні» і арт. 370 КК (абраза дзяржаўных сімвалаў). Вядома, што пасля затрымання Анатоля моцна збілі.
У лісце ад 16 чэрвеня Анатоль распавёў, што верш «Пагоня», які яму даслалі з волі, яму так і не аддалі. У бібліятэцы СІЗА-1 ён узяў кнігу з творамі Максіма Багдановіча, але ў ёй не хапае менавіта тых старонак, на якіх павінен быць гэты верш. Таксама ён дзякуе за фотаздымкі прыроды, бо ў турэмным дворыку ім бачны толькі вярхушкі дрэваў.
Падтрымайце палітвязня пасылкамі, грашовымі пераводамі, тэлеграмамі і лістамі салідарнасці: СІЗА-1. 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2, Анатоль Віктаравіч Латушка.
Нагадаем, што верш пачынаецца так:
Толькi ў сэрцы трывожным пачую
За краiну радзiмую жах,
Успомню Вострую Браму святую
I ваякаў на грозных канях.
У белай пене праносяцца конi,
Рвуцца, мкнуцца i цяжка хрыпяць
Старадаўняй Лiтоўскай Пагонi
Не разьбiць, не спынiць, не стрымаць.





