Міністр абароны Расіі Сяргей Шайгу (справа) падчас наведвання расійскіх падраздзяленняў ва Украіне. Фота: AP

Міністр абароны Расіі Сяргей Шайгу (справа) падчас наведвання расійскіх падраздзяленняў ва Украіне. Фота: AP

Расія не можа замацавацца на захопленых тэрыторыях, дзякуючы паспяховым ударам украінскай арміі па тылах саперніка.

З 24 па 26 чэрвеня Расія абстраляла тэрыторыю Украіны ракетамі вялікай далёкасці. Выкарыстоўваліся, хутчэй за ўсё, ракеты савецкага ўзору АС-4 і больш сучасныя АС-23а.

Гэтая зброя была распрацаваная для паражэння цэляў, якія маюць стратэгічнае значэнне, але Расія працягвае актыўна выкарыстоўваць яе для атрымання тактычнай перавагі. У наземных аперацыях Расія дакладна гэтак жа выкарыстоўвала часткі шасці розных войскаў, але дамаглася толькі тактычнага поспеху пад Севераданецкам. 

Расійскія ўзброеныя сілы знясіленыя. Расійскае камандаванне разумее, што ў цяперашні час узровень баявой эфектыўнасці войска пагоршыўся, і ваяваць так доўга будзе немагчыма.

Клас
34
Панылы сорам
0
Ха-ха
2
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
1