У нядаўным лісце на волю палітзняволены гродзенец Сяргей Рымша напісаў, што час ад часу адміністрацыя жодзінскай турмы змяшчае яго ў ШІЗА, паведамляе «Вясна».

Сяргея асудзілі на тры з паловай гады па артыкулах 364 КК (Гвалт у дачыненні да супрацоўнікаў міліцыі) і 342 КК (Удзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак). Згодна з матэрыяламі справы, 9 жніўня ў таніраваны мікрааўтобус з супрацоўнікамі міліцыі паляцеў камень. За гэта затрымалі Сяргея. Пры затрыманні яго збілі. Рымша адмаўляў той факт, што гэта ён кідаў камень у мікрааўтобус. 21 студзеня суд Ленінскага раёна Гродна прызнаў яго вінаватым і асудзіў да 3,5 года калоніі.

Сяргей знаходзіўся ў шклоўскай ПК №17, але ў лістападзе 2021 яму ўзмацнілі рэжым і перавялі ў жодзінскую турму №8.

Падтрымайце палітвязня: Следчая турма № 8, 222163, г. Жодзіна, вул. Савецкая, 22А, Сяргей Юр'евіч Рымша.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
2