«У розны час мы расплачваліся за прынцып аднагалоснасці ў знешняй палітыцы ЕЗ, паслабляючы і зацягваючы свае дзеянні», — растлумачыў сваю пазіцыю Барэль.

Ён адзначыў, што аўтсайдары ўсё часцей выкарыстоўваюць права вета і сядзяць на сваіх пазіцыях, не шукаючы здаровага кампрамісу, і гэтая практыка апошнім часам набірае абароты.

Барэль прывёў прыклад з увядзеннем санкцый супраць Расіі, згадаўшы, што з санкцыйнага спісу ў апошні момант незразумелым чынам знік патрыярх Кірыл, які з'яўляецца перакананым прыхільнікам пуцінскай вайны.

«У канцы мая мы дасягнулі дамоўленасці аб 6-м пакеце санкцый супраць Расіі (у дачыненні да нафты, страхавання і пашырэння санкцыйнага спісу). Але нам спатрэбіўся на гэта месяц. І я шкадую, што некаторыя заключныя палажэнні былі памякчаныя, і патрыярх Кірыл быў выключаны са спісу падсанкцыйных асоб, нягледзячы на тое, што ягоная прысутнасць у спісе не аспрэчвалася падчас абмеркаванняў на саміце», — расказаў Барэль.

У сувязі з гэтым ён падкрэсліў, што ў такіх сітуацыях «мы павінны перагледзець наш працэс прыняцця рашэнняў».

Клас
44
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
0