Паводле папярэдніх анонсаў, 27 чэрвеня ў 17.00 у парк Гомельскага палацава-паркавага ансамбля валанцёры запрашалі дзяцей і падлеткаў ва ўзросце ад 2 да 18 гадоў. У праграме мерапрыемства былі гульні і конкурсы на ўсе ўзроставыя групы, гістарычны квэст, сувеніры і падарункі.

Мерапрыемства «Дзень дзён нараджэнняў» прыдумала 10-гадовая Аліса з пасёлка Нью-Ёрк у Данецкай вобласці. Абавязковай умовай для ўдзелу было прынесці з сабой самаробнага «голуба міру» або зрабіць яго ў парку ўсім разам, гаварылася ў аб'явах, размешчаных у гомельскіх чатах.

Сустрэча была прызначаная за Петрапаўлаўскам саборам ля філіяла Веткаўскага музея.

Клас
0
Панылы сорам
21
Ха-ха
1
Ого
4
Сумна
3
Абуральна
50