Як паведамляе «Бі-Бі-Сі», будуць прынятыя і іншыя меры, якія ўключаюць спецыяльнае разгортванне сіл для абароны канкрэтных саюзнікаў. Столтэнберг падкрэслівае, што гэта «найбуйнейшы перагляд сістэмы калектыўнай абароны і стрымлівання з часоў халоднай вайны». Прычыны вядомыя — агрэсіўная палітыка Расіі і развязаная ёй вайна ва Украіне.

Па словах Столтэнбэрга, на саміце альянсу ў Мадрыдзе, які пройдзе на гэтым тыдні, краіны-ўдзельніцы прымуць новую дактрыну бяспекі, у якой Расія будзе прызнаная не партнёрам арганізацыі, а пагрозай.

Акрамя таго, на канферэнцыі абмяркуюць пытанні ўзмацнення групоўкі «на выпадак узнікнення канфлікту».

Раней, у канцы сакавіка, кіраўніцтва Паўночнаатлантычнага альянсу падвоіла колькасць вайскоўцаў у Балгарыі, Венгрыі, Румыніі і Славакіі.

Клас
12
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
0