«Наша Ніва» ведае выпадак, калі звальняюць аператыўніка з вопытам працы 17 гадоў. У 2020 годзе ён паставіў подпіс за Бабарыку, у дэманстрацыях не ўдзельнічаў. Яму давядзецца вярнуць 7500 пад'ёмных, выплачаных пры заключэнні кантракта.

Звальняюць таксама і тых, у каго за альтэрнатыўных кандыдатаў падпісваліся сваякі — гаворка пра блізкіх сваякоў, «якія знаходзяцца пад уплывам афіцэра або самі могуць на яго ўплываць», патлумачыў «Нашай Ніве» дзейны афіцэр. 

«Калі ён не можа кіраваць нават жонкай, як яму можна давяраць кіраваць супрацоўнікамі?» — працытавалі нам тлумачэнне кадравіка.

Як нам вядома, гэта адбываецца ў рамках «трэцяй хвалі» апрацоўкі подпісаў, аддадзеных за альтэрнатыўных кандыдатаў у 2020-м. 

«Саскачыць» удаецца, толькі калі ёсць пераканаўчы аргумент аб памылковасці аддадзенага подпіса.

Аналагічныя працэсы адбываюцца і ў іншых сілавых ведамствах. 

Спісы на звальненне спускае КДБ. Часам лакальнаму кіраўніцтву ўдаецца дамовіцца са спецслужбай, што «няма каму працаваць, дазвольце пакінуць да канца кантракта — звольнім па сканчэнні праз год», у надзеі, што праз год гісторыя забудзецца. Але так атрымліваецца не ва ўсіх, а толькі ў тых, у каго ёсць і сапраўднае жаданне прыкрыць супрацоўніка, і рэальны некамплект у атрадзе. 

Клас
23
Панылы сорам
37
Ха-ха
92
Ого
6
Сумна
5
Абуральна
13