Фота ілюстрацыйнае

Фота ілюстрацыйнае

Плануецца, што будзе сфармаваны штаб раёна і асобны стралковы батальён тэрытарыяльных войскаў. Зборы завершацца камандна-штабнымі вучэннямі, на якіх «будуць адпрацоўвацца пытанні арганізацыі аховы і абароны аб'ектаў тэрытарыяльнай абароны і сумесна з аддзелам унутраных спраў Жлобінскага раённага выканаўчага камітэта выканання мерапрыемстваў ваеннага становішча».

4 і 14 ліпеня запланаваныя стрэльбы ў раёне населенага пункта Горкі Акцябрскага сельсавета. З 12 па 14 ліпеня будуць прымяняцца сродкі імітацыі. У гэты ж час па жлобінскай вуліцы Савецкай у раёне чыгуначнага пераезду будзе абмежаваны рух.

Падкрэсліваецца, што гэтае мерапрыемства з'яўляецца планавым і праводзіцца штогод, як правіла, у адным-двух раёнах Гомельскай вобласці.

Клас
1
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
3