Паводле дзяржаўнай статыстыкі, былі распаўсюджаныя 4652 анкеты ў 8 аўтадарожных пунктах пропуску. З агульнай колькасці распаўсюджаных анкет было запоўнена 2968, ці 63,8%. Нерэзідэнты Рэспублікі Беларусь склалі 44,6%, яны запоўнілі 1325 анкет. Грамадзяне Рэспублікі Беларусь запоўнілі 1643 анкеты.

Найбольш апытаных беларусаў ехала ў Польшчу (69,7%), Літву (20,5%), Латвію (2,5%) і Германію (2,1%). 

У Беларусь заязджалі пераважна рэзідэнты Літвы (55,3%), Латвіі (17,9%), Польшчы (10,4%) і Расіі (7,9%).

Паездкі грамадзян Беларусі і замежных грамадзян, як вынікае з апытання, у асноўным былі кароткатэрміновымі (на 3 дні і менш). Такую працягласць паездкі пазначылі 58,6% рэзідэнтаў і 73,1% нерэзідэнтаў Беларусі.

Увозілі тавары ў Беларусь пераважна з Польшчы (77,3% ад агульнага кошту тавараў) і Літвы (21%), вывозілі галоўным чынам у Польшчу (49,8% ад агульнага кошту вывезеных тавараў), Літву (36,2%) і Латвію (14%).

Асноўныя віды тавараў, якія ўвозяцца ў Беларусь — тэлевізары (увезена ў сярэднім на 467 даляраў ЗША на аднаго чалавека), камп'ютарная тэхніка і сродкі сувязі (462 даляры), электрычная бытавая тэхніка (319 даляраў).

Падобныя лічбы і таго, што ад нас вывозіцца. Тут з вялікай перавагай лідзіруе камп'ютарная тэхніка і сродкі сувязі (вывезена ў сярэднім на 2033 даляры на аднаго чалавека). Затым ідуць шыны і колы (300 даляраў), электрычная бытавая тэхніка (260 даляраў), тэлевізары (200 даляраў).

А вось харчовых тавараў іншаземцы вывозяць ад нас у сярэднім толькі на 23 даляры. 

Асноўнымі мэтамі паездак грамадзян Рэспублікі Беларусь, якія выязджаюць за мяжу, былі працаўладкаванне (28,4% ад агульнай колькасці запоўненых анкет), наведванне родных і блізкіх (24,6%) і набыццё або продаж тавараў (18,3%).

У той жа час нерэзідэнты Беларусі едуць у асноўным зусім не па танныя тавары, як можна было б зразумець з матэрыялаў дзяржаўнай прапаганды і выказванняў высокіх службовых асоб.

Больш за палову іншаземцаў (55,7%) едуць у Беларусь, каб наведаць сваякоў.

Каб набыць або прадаць тавары — 16,2%, для адпачынку, лячэння, экскурсій, паломніцтва — 9,3%.

Клас
11
Панылы сорам
1
Ха-ха
5
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0