Яўгенія Стальмахова, старэйшая навуковая супрацоўніца аддзела экспазіцыйна-выставачнай работы музея, з луской, якую атрымаў музей

Яўгенія Стальмахова, старэйшая навуковая супрацоўніца аддзела экспазіцыйна-выставачнай работы музея, з луской, якую атрымаў музей

Што за «луска»?

Тая самая «луска» — гэта славутыя дэкаратыўныя панэлі, якія на працягу многіх гадоў упрыгожвалі сцены вядомай крамы «Акіян» (працуе з 1975 года на вуліцы Казлова, 2 у Мінску). Гэта першая крама ў горадзе, якая спецыялізавалася на продажы вырабаў з рыбы. Упрыгожванне крамы — знакамітыя серабрыстыя сцены, што імітавалі рыбную луску.

Панэлі ў выглядзе рыбнай лускі заказвалі ў ФРГ. Для мантажу ў краму нават прыязджалі нямецкія спецыялісты.

У ліпені 2021 года папулярны магазін «Акіян» стаў чарговым «Віталюрам». Каля 60 квадратных метраў «лускі» захавалі, а астатнюю абяцалі перадаць у музей гісторыі Мінска».

Працэс перадачы быў няпростым. Але супрацоўнікі «Віталюра» дапамаглі музею з лагістыкай і транспарціроўкай панэляў.

Стануць часткай экспазіцыі 

Цяпер над імі будуць працаваць рэстаўратары, бо большая частка панэляў моцна дэфармаваная і забруджаная. 

Учора ў музеі ўжо паспелі ачысціць некалькі плітак — паглядзіце, якія яны прыгожыя!

Хутчэй за ўсё, «луска» стане часткай паўнавартаснай інсталяцыі ў экспазіцыі музея «Вобразы савецкага Мінска». Супрацоўнікі ўстановы спадзяюцца, што на экспазіцыі панэлі з'явяцца ўжо ў наступным годзе.

Клас
59
Панылы сорам
7
Ха-ха
3
Ого
5
Сумна
3
Абуральна
0