Фота Данецка пад абстрэламі, якое распаўсюджваецца прапагандыстамі самаабвешчанай «ДНР»

Фота Данецка пад абстрэламі, якое распаўсюджваецца прапагандыстамі самаабвешчанай «ДНР»

Пра інтэнсіўныя абстрэлы Данецка ўкраінскімі войскамі «дэнээраўцы» сталі паведамляць пасля 18-й гадзіны. Паводле іх, украінцы выпусцілі па гораду дзясяткі і сотні ракет і цяжкіх снарадаў. Адна з ракет нібыта патрапіла ў гарадскі рынак «Майскі», ёсць загінулыя і параненыя. Праходзіла інфармацыя таксама, што нібыта снарад патрапіў у радзільню, дзе разбураны дах і павыбіваныя шыбы.

Кіраўнік «ДНР» Дзяніс Пушылін выступіў з відэазваротам, у якім заявіў, што з-за гэтага будуць задзейнічаныя «ўсе неабходныя дадатковыя сілы саюзніцкіх сіл, у першую чаргу Расійскай Федэрацыі».

Украінскія ўлады «абстрэлы Данецка» ніяк не каментуюць.

Нагадаем, што падобная сітуацыя была перад пачаткам вайны, калі спачатку прызнанне «ДНР» і «ЛНР», а пасля і пачатак паўнамаштабных баявых дзеянняў з боку Расіі суправаджалася шумнай інфармацыйнай кампаніяй: паведамленнямі пра абстрэлы самаабвешчаных рэспублік і дыверсійныя акты, эвакуацыяй насельніцтва і г. д. 

Цалкам верагодна, што і цяпер пад гэты шум Расія хоча распачаць нейкую новую эскалацыю, прыкрываючыся неабходнасцю абароны «народа Данбаса».

Клас
0
Панылы сорам
26
Ха-ха
6
Ого
3
Сумна
2
Абуральна
14