Антон Сілуанаў

Антон Сілуанаў

«На пенсійнае забеспячэнне вялізныя сродкі — 600 мільярдаў рублёў ($9,5 млрд) у гэтым годзе, у наступным годзе адзін трыльён, у наступным такія ж аб'ёмы. Грошы на правядзенне спецаперацыі, вялізныя рэсурсы таксама патрэбныя. Грошы на падтрымку эканомікі таксама патрэбныя грамадзянам, агульны аб'ём так званага бюджэтнага стымулу, які мы запусцілі ў эканоміку, — восем трыльёнаў рублёў ($127 млрд). Велізарныя сродкі. Гэтыя рэсурсы нам патрэбныя, каб падтрымаць эканоміку, падтрымаць нашых грамадзян», — цытуе міністра «Інтэрфакс».

Канкрэтных сум, якія ідуць на вайну, міністр не назваў, але выданне «The Moscow Times» піша на падставе адкрытай статыстыкі: 

«Так, у лютым на фоне падрыхтоўкі кампаніі, перакідвання тэхнікі і сіл да межаў выдаткі выраслі адносна студзеня на 136 млрд рублёў, да 369 млрд. У сакавіку, калі вайна ўвайшла ў актыўную фазу, іх прыйшлося павялічыць яшчэ на 81 млрд рублёў, да 450 млрд, а ў красавіку — яшчэ на 178 млрд рублёў.

У сярэднім ваенная машына «з'ядала» па 21 млрд рублёў за дзень або амаль мільярд рублёў за гадзіну. У выніку бюджэту ўжо не хапае сродкаў — яго дэфіцыт перавысіць 1,6 трлн рублёў».

Клас
6
Панылы сорам
0
Ха-ха
6
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
4