Халодная кава «Руанда нюнгвэ». Крыніца: regions.by

Халодная кава «Руанда нюнгвэ». Крыніца: regions.by

Каву ў бутэлькі разліваюць у кавярні кожнае лета з 2018 года. Не разлівалі толькі ў 2021-м.

«Перад тым, як закаркаваць бутэльку, каву настойваюць у халоднай вадзе на працягу 12 гадзін гадзін і болей», — расказаў Дзмітрый Захарка.

Працэс прыгатавання адбываецца без ціску і высокай тэмпературы. Кава знаходзіцца ў цішыні і проста настойваецца.

Смак будзе розны, бо зерне будзе змяняцца

У гэтым годзе ў шкляныя бутэлькі разлілі каву гатунку «Руанда нюнгвэ (nyungwe)». Але гэтае зерне ў Гродне ўжо скончылася, дадаў Захарка. Таму далей у кавярні плануюць працаваць з іншымі гатункамі. «Таксама «Руанда», але ўжо іншая», — сказаў Дзмітрый.

 «Такая кава карыстаецца папулярнасцю сярод тых, хто імкнецца пакаштаваць нешта новае і якаснае», — лічыць Дзмітрый.

Раней каву cold brew ў шкляных бутэльках 0,33 л прапаноўвалі летам таксама ў кавярні «Наше место».

Клас
9
Панылы сорам
0
Ха-ха
3
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1