«Спачатку Маша доўга спрабавала растлумачыць маме, што ў Расіі здарылася сапраўдная катастрофа, затым, страціўшы надзею, дадала, што нават з такім плакатам нельга выйсці на вуліцу. Цешча не пагадзілася і тады Маша купіла білет Лондан — Пецярбург, прыляцела і выйшла на Неўскі», — апісвае падзеі Філіпенка.

На плакаце, які трымала яго жонка, быў надпіс: «Мая мама сказала, што мяне не могуць затрымаць за гэтыя словы, таму што: «Расія — свабодная краіна, а У.У. Пуцін — самы годны прэзідэнт».

На жанчыну склалі пратакол за публічныя дзеянні, накіраваныя на дыскрэдытацыю Узброеных сілаў Расійскай Федэрацыі.

«Маме даказана — у сучаснай Расіі выходзіць з плакатам «Не вайне!» — нельга», — падсумаваў здарэнне Саша Філіпенка.

Клас
99
Панылы сорам
43
Ха-ха
11
Ого
4
Сумна
10
Абуральна
5