Янот на ліхтары. Фота Добраахвотнай пажарнай службы ў Жабаве

Янот на ліхтары. Фота Добраахвотнай пажарнай службы ў Жабаве

У сераду каля поўдня пажарнікі з добраахвотнай пажарнай каманды ў Жабаве былі выкліканыя для вырашэння незвычайнай праблемы. На адным з вулічных ліхтароў заўважылі янота, які спаў.

Пажарнікі ачапілі тэрыторыю, выклікалі на месца хуткую энергетычную дапамогу. Яе супрацоўнікі адключылі электрычнасць, каб пажарнікі маглі бяспечна спусціць янота на зямлю, скарыстаўшыся дамкратам. Гэтая аперацыя прайшла паспяхова.

Але жывёліна нядоўга заставалася на зямлі. Пакуль пажарнікі збіралі свой рыштунак, янот зноў ускараскаўся на ліхтар. Яго яшчэ раз давялося спускаць уніз, але гэтым разам ратавальнікі закінулі яго ў службовы мех, адмыслова прызначаны для адлову жывёл.

Пасля таго, як пажарнікі выпусцілі янота ў лесе, ён больш на ліхтарную мачту не вярнуўся, паведаміў журналістам кіраўнік мясцовай пажарнай службы Міхал Мадуза.

Клас
8
Панылы сорам
0
Ха-ха
28
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
1