Tut.by

Tut.by

— Я даведаўся, што маё выключэнне з калегіі адвакатаў вырашылі фарсіраваць. У папярэдніх выпадках непраходжання атэстацыі калегія адвакатаў чакала, пакуль Мінюст спыніць дзеянне ліцэнзіі, а толькі потым выключала адваката. Цяпер жа калегія адвакатаў вырашыла быць першай. Мінюст маю ліцэнзію яшчэ не забраў, але пасяджэнне па выключэнні мяне з калегіі адвакатаў запланавана ўжо на 31 сакавіка — напісаў Зікрацкі ў сябе ў Facebook.

— Рашэннем савета Мінскай абласной калегіі адвакатаў ад 31 сакавіка я выключаны з калегіі адвакатаў. Цяпер я не магу ажыццяўляць адвакацкую дзейнасць, — сказаў пазней Зікрацкі.

Нагадаем, 24 сакавіка Зікрацкага выклікалі на пераатэстацыю, дзе кваліфікацыйная камісія прызнала, што адвакат валодае «недастатковай кваліфікацыяй, каб у далейшым працаваць адвакатам». Падставай для выкліку на пераатэстацыю стаў шэраг каментароў Зікрацкага ў СМІ. Міністэрства юстыцыі палічыла, што гэтыя каментары не ў поўнай меры адпавядаюць заканадаўству, а таму сведчаць аб неналежным выкананні адвакатам сваіх прафесійных абавязкаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0