Дзяржаўная нафтавая кампанія Азербайджана Socar адправіла з грузінскага порта Супса другую партыю нафты для Беларусі аб'ёмам 85 тысяч тон. Пра гэта паведаміў у панядзелак ТАСС намеснік начальніка дэпартамента па арганізацыі мерапрыемстваў і сувязях з грамадскасцю кампаніі Ібрагім Ахмедаў.

«З порта Супса адпраўлена другая партыя азербайджанскай нафты для Беларусі аб'ёмам 85 тыс. тон», — сказаў ён.

5 сакавіка SOCAR адправіла з турэцкага порта Джэйхан першую партыю сыравіны для Беларусі. Яе аб'ём складаў 90 тыс. тон.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0