У міліцыю звярнуўся дырэктар адной з службаў экспрэс-дастаўкі і расказаў, што кіроўца прадпрыемства прысабечыў 11 тысяч рублёў, паведамляе сталічная міліцыя.

Высветлілася, што кіроўца займаўся дастаўкай заказчыкам ноўтбукаў, мабільнікаў, тэлевізараў.

Ён атрымаў прадукцыю і павінен быў даставіць у населеныя пункты Магілёўскай вобласці. Аднак пасля загрузкі тавару ў офіс прадпрыемства з грашыма і дакументамі, атрыманымі ад заказчыкаў, апошні так і не вярнуўся.

Мужчына затрыманы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0