Шведскі канцэрн IKEA замаўляе прадукцыю для сваіх крам у 50 краінах свету, у тым ліку Беларусі. Пра гэта БелТА распавяла менеджэр па закупках і лагістыцы ў краінах Цэнтральнай Еўропы канцэрна Катажына Вархал.

Вырабленыя пад заказ ў Беларусі мэблю, тэкстыль, аксесуары рэалізуюцца ў крамах IKEA па ўсім свеце.

Канцэрн даўно і эфектыўна ўзаемадзейнічае з рознымі беларускімі кампаніямі, а ў сталіцы каля 20 гадоў працуе прадстаўніцтва IKEA. Менеджэр па развіцці сеткі глабальных закупак канцэрна IKEA Хенрык Гунерлінг адзначыў, што кожны год Беларусь вырабляе тавараў для фірмы на 80 мільёнаў еўра.

Адметна, што Беларусь — адна з нешматлікіх краін Еўропы, дзе няма ніводнай крамы сеткі IKEA.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0