Уначы 11 снежня ў пункце пропуску «Весялоўка» з Украіны ў Беларусь заязджаў аўтамабіль з беларускімі нумарамі. Падчас агляду ў ім быў знойдзены пісталет, загорнуты ў поліэтыленавы пакет.

Са слоў 56-гадовага грамадзяніна Беларусі, у скрутку знаходзіўся 9-мм пісталет маркі «Luger P-08». Таксама ў мужчыны пад адзеннем знойдзены два прадметы, якія аказаліся часткамі іншай стралковай зброі.

Пад капотам за рухавіком выявілі невялікую скрынку, у якой знаходзілася 20 патронаў да пісталета.

Усе прадметы канфіскаваныя супрацоўнікамі мытні для правядзення экспертызы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?