Багацце в'етнамскага бізнесмена Нгуена Данг Куанга дасягнула 1,2 мільярда даляраў, паведамляе TUT.BY. Гэта зрабіла яго трэцім па ліку мільярдэрам ў краіне. Як аказалася, свае першыя поспехі ён зрабіў у пачатку 90-х у Беларусі.

Старшыня савета дырэктараў Masan Group Нгуен Данг Куанг скончыў фізічны факультэт БДУ ў 1991 годзе.

У справаздачы Masan Group за 2015 г. таксама адзначана, што бізнесмен з'яўляецца доктарам тэхнічных навук, абараніўшы дысертацыю ў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, і ўладальнікам ступені MBA, якую атрымаў у Расійскім эканамічным універсітэце імя Пляханава.

Паводле дадзеных Bloomberg, в'етнамскі бізнесмен свае першыя грошы зарабіў ў 90-я на локшыне хуткага прыгатавання, вытворчасць якой наладзіў у Расіі. Пасля поспеху на постсавецкай прасторы ў 2001 годзе ён перанёс бізнес-фокус на свой унутраны рынак.

Masan Group — гэта шматпрофільная кампанія. Займаецца вытворчасцю прадуктаў харчавання, здабычай карысных выкапняў і аказаннем фінансавых паслуг. Але рыбны соус і іншыя прыправы, якія ёсць амаль на кожнай кухні ў В'етнаме, дапамаглі зрабіць Куанга мільярдэрам. Група Masan вядомая сваімі соусамі пад брэндамі Chin-Su і Nam Ngu.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?