Папулярная брытанская блогерка Эль Дарбі апублікавала на YouTube 17-хвіліннае відэа з загалоўкам «Я была выкрыта (так няёмка)», у якім распавяла, як была прысаромлена адміністрацыяй гатэля White Moose Cafe і Charleville Lodge ў сталіцы Ірландыі, паведамляе NYMAG.

Раней яна адправіла электронны ліст з просьбай аб бясплатным знаходжанні ў гатэлі ў абмен на рэкламу ў сацыяльных сетках. У адказ на гэта ўладальнік гатэля Пол Стэнсан размясціў скрыншот ліста ў фэйсбуку.

«Калі я дазволю вам спыніцца тут у абмен на ваша відэа, хто будзе плаціць супрацоўнікам, якія клапоцяцца пра вас? Хто будзе плаціць пакаёўкам, якія прыбіраюць ваш пакой? Афіцыянтам, якія абслужаць ваш сняданак? Супрацоўніку, які вас зарэгіструе? Хто будзе плаціць за святло і цяпло, якія вы выкарыстоўваеце падчас вашага знаходжання? За мыццё бялізны? За расход вады? Можа быць, я павінен сказаць персаналу, што іх пакажуць у вашым відэа — замест таго, каб аплаціць іх працу?»

Імя дзяўчыны і яе канала на скрыншоце былі схаваныя, у адрозненне ад іншых падрабязнасьцяў: колькасці яе падпісчыкаў, меркаваных дат знаходжання і папярэдняга гатэля, дзе яна спынялася за рэкламу. Па словах блогера, яе хутка пазналі, і пасля гэтага яна атрымала масу негатыўных каментароў і адказаў у Твітары. Яна падкрэсліла, што адпраўляла ліст «з чыстымі намерамі», і за папярэднія тры гады сваёй дзейнасці ні разу не атрымлівала грубых адказаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?