фота з фэйсбука Аксаны Салянюк

фота з фэйсбука Аксаны Салянюк

Выпадак адбыўся ў суботу каля прыпынку грамадскага транспарту «Зялёны Гай». Вадзіцель БМВ не справіўся з кіраваннем, машыну занесла, у выніку ён здзейсніў наезд на трох чалавек, паведаміла ў сваім фэйсбуку прадстаўнік СК на Магілёўскую вобласць Аксана Салянюк.

Мужчына і жанчына шпіталізаваныя, яшчэ адзін мужчына пацярпеў нязначна, пасля здарэння ён з'ехаў дадому. Кіроўца БМВ не пацярпеў.

На месцы здарэння працуе следча-аператыўная група.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0