Праваахоўнікі канфіскавалі ў бабруйчаніна больш за 4 кг марыхуаны, паведамляе БЕЛТА.

Непрацуючы жыхар Бабруйска абсталяваў у сябе дома спецыяльнае памяшканне для вырошчвання канопляў. Мужчыну затрымалі напярэдадні ўначы супрацоўнікі аддзялення па наркакантролі і супрацьдзеянні гандлю людзьмі ГУУС і спецыяліст-кінолаг.

Як адзначыла ў сваю чаргу афіцыйны прадстаўнік Упраўлення следчага камітэта па Магілёўскай вобласці Аксана Саленюк, устаноўлена, што ўладальнік міні-плантацыі прывёз зерне наркатычнай расліны з Расіі. Для вырошчвання канопляў ён адмыслова абсталяваў памяшканне асвятляльнымі прыборамі, сістэмай арашэння і вентыляцыяй. 

«У цяперашні час у дачыненні да падазраванага вырашаецца пытанне аб прад'яўленні яму абвінавачвання і абранні меры стрымання», - дадала Аксана Соленюк. Справу расследуе Бабруйскі міжраённы аддзел Следчага камітэта.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?