Праца федэральных ведамстваў ЗША прыпыненая, таму што дэмакратам і рэспубліканцам у Кангрэсе не ўдалося ўзгадніць іх бюджэт да сярэдзіны лютага, паведамляе BBC.

Адпаведны законапраект паспяхова прайшоў Палату прадстаўнікоў, аднак быў адхілены Сенатам.

Праца дзяржустаноў спынілася апоўначы 20 студзеня па паўночнаамерыканскім ўсходнім часе (восем раніцы па Мінску) і не адновіцца да таго часу, пакуль двум партыям не ўдасца дасягнуць кампрамісу.

«Выглядае нядобра для нашых вялікіх абароны і бяспекі на вельмі небяспечнай Паўднёвай мяжы», - напісаў прэзідэнт ЗША Дональд Трамп ў сябе ў твітэры.

Закрыццё ўрада ці «шатдаун» азначае спыненне працы ўсіх дзяржустаноў, акрамя экстранных служб: нацыянальнай бяспекі, пошты, кантролю за паветранай прасторай, медыцынскіх стацыянараў, хуткай дапамогі, дапамогі пры стыхійных бедствах, турмаў і электраэнергетыкі.

Узгадненне бюджэту ўперлася ў патрабаванне Дэмакратычнай партыі абараніць ад дэпартацый 700 тысяч нелегальных імігрантаў, якія апынуліся на тэрыторыі ЗША.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?