Ўмацаванне эканамічнага росту ў Данбасе з'яўляецца адной з асноўных задач новай праграмы па аднаўленні эканомікі Усходняй Украіны, якую распрацаваў урад ЗША.

Дакумент, нацэлены на «паляпшэнне эканамічнай устойлівасці Усходняй Украіны», прадстаўлены на сайце Агенцтва міжнароднага развіцця ЗША, якое ўваходзіць у структуру дзярждэпартамэнту.

Праблемы ў эканоміцы аўтары тлумачаць расійскай агрэсіяй, якая, на іх думку, «прывяла да разбурэння крытычна важных рынкавых сувязяў і справакавала пагаршэнне эканамічных паказчыкаў у сферах прамысловасці, якія перш былі дамінуючымі».

У праграме выдзелены тры мэты, у тым ліку «паляпшэнне эканамічных перспектыў Данбаса, інтэграцыя яго эканомікі ў эканоміку Украіны, ЕС і іншыя міжнародныя рынкі, а таксама распрацоўка плана па стварэнні ўпэўненасці ў будучыні эканомікі Данбаса». Як сцвярджаюць складальнікі, «рэалізацыя гэтых задач прывядзе да таго, што эканоміка Усходняй Украіны будзе больш дыверсіфікаванай і ўзаемазвязанай з астатняй Украінай, менш залежнай ад Расіі і лепш падрыхтаванай да забеспячэння мясцовых жыхароў працай у будучыні».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?