Getty Images

Getty Images

Раней сацсетку крытыкавалі за тое, што яны з'яўляюцца механізмам распаўсюджвання фэйкавых навінаў — паведамленняў, якія не вытрымліваюць праверкі фактамі, але шырока тыражуюцца ў інтэрнэце.

У будучыні ў стужцы карыстальнікаў будуць часцей з'яўляцца паведамленні з надзейных крыніц інфармацыі, гаворыцца ў паведамленні заснавальніка сацсеткі і кіраўніка кампаніі Facebook Inc. Марка Цукерберга.

У сучасным свеце занадта шмат пагоні за сенсацыямі, дэзінфармацыі і палярызацыі [пунктаў гледжання]», — напісаў Цукерберг.

Падчас апытанняў аб якасці абслугоўвання Facebook будзе пытацца зарэгістраваных у ім людзей, ці знаёмыя яны з той ці іншай крыніцай навін, а таксама, наколькі яны ёй давяраюць, распавёў Цукерберг у допісе, апублікаваным 19 студзеня.

Некаторыя масмедыя «карыстаюцца даверам сваіх чытачоў ці гледачоў, тады як іншым давяраюць больш шырокія слаі грамадства, у тым ліку тыя людзі, якія за імі не сочаць», напісаў кіраўнік сацсеткі.

Першыя апытанні пройдуць на наступным тыдні 22 студзеня.

Агучаная Цукерберга методыка вымярэння надзейнасці далёкая ад ідэалу: так, СМІ, якім давярае большасць насельніцтва, не абавязкова адпавядаюць журналісцкім стандартам, адзначае амерыканскае інтэрнэт-выданне Slate.

У цяперашні час навіны складаюць каля 5% паведамленняў у стужцы карыстальнікаў Facebook, гаворыцца ў посце заснавальніка сацсеткі.

У будучыні гэтая доля знізіцца да 4% за кошт таго, што карыстальнікам будзе часцей паказваць паведамленні ад іх знаёмых і родных.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0