Падчас руху па праспекце Дзяржынскага ў Мінску, кіроўца «Аўдзі» не зразумеў сігналаў рэгуліроўшчыка і павярнуў не ў той бок. У выніку ён зачапіў аўтамабіль ДАІ, што выклікала шчырае хваляванне рэгуліроўшчыка.

Як паведамляе партал «Анлайнер», у міліцэйскай машыны пашкоджана люстэрка, пакрыццё дзвярэй. Па факту ДТЗ праводзіцца праверка. За стырном «Аўдзі» быў грамадзянін іншай краіны, не беларус, машына аформленая таксама не на яго.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?