Міністэрства культуры Беларусі возьме на кантроль сітуацыю, якая ўзнікла ў сувязі з патрабаваннем кампазітара Эдуарда Ханка забараніць выкананне шэрагу ягоных кампазіцый Ядзвізе Паплаўскай — колішняй салістцы ансамбля «Верасы», удаве нядаўна памерлага ўдзельніка гэтага ж калектыву Аляксандра Ціхановіча.

Днямі Эдуард Ханок прыгразіў судом Ядвізе Паплаўскай і кіраўніку ВІА «Сябры» Анатолю Ярмоленку, калі тыя ў абыход патрабаванняў заканадаўства аб аўтарскім праве будуць выконваць асобныя песні ягонага аўтарства.

У эфіры тэлеканала АНТ першая намесніца міністра культуры Ірына Дрыга ўдакладніла, што сутнасць прэтэнзій з боку Ханка вывучаецца, ведамства шукае спосабы, каб прапанаваць шляхі ўрэгулявання канфліктнай сітуацыі. Паводле чыноўніцы, да таго часу, пакуль пытанне не вырашанае, пры фармаванні канцэртных праграмаў будуць улічвацца патрабаванні заяўніка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?