Верталёт Мі-8, на борце якога знаходзіліся 13 пасажыраў і тры члены экіпажа, упаў у Ахоцкае мора ў бухце Ангачан.

11 чалавек удалося выратаваць, пяцёра загінулі, паведамілі ў рэгіянальным цэнтры МНС. Сам верталёт затануў.

Верталёт выконваў рэйс з пасёлка імя Паліны Асіпенка ў раён возера Ангачан.

У прызначаны час верталёт не прызямліўся. Пазней камандзір верталёта выйшаў на сувязь і паведаміў аб здарэнні.

Рэйс выконвала авіякампанія «Усход» па замове прыватнай асобы. На ім былі менеджары кампаніі «ВТБ-лізінг»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0