У Мінску 8—9 жніўня закрыюць рух транспарту на ўчастку ад вул. Панамарэнкі да вул. Глаголева.

З-за асфальтавання вул. Гурскага і закрыцця руху ўсіх відаў транспарту на ўчастку ад вул. Панамарэнкі да вул. Глаголева 8—9 жніўня ўносяцца змены ў працу пасажырскага транспарту, піша БелТА.

Так, рух аўтобусаў маршруту №23 ад вул. Я. Брыля да вул. К. Лібкнехта арганізуецца па вул.Гурскага, прасп. Дзяржынскага, Жукава ў абодвух напрамках з выкананнем усіх прамежкавых прыпыначных пунктаў на змененым участку. Аўтобусы маршруту №28 пройдуць ад прасп. Газеты «Праўда» да вул.Бельскага па вул. Алібегава, Гарэцкага, Шаранговіча, Панамарэнкі ў абодвух напрамках з выкананнем на змененым участку прыпыначных пунктаў «Праспект газеты «Звязда», «Рафіева», «Гарэцкага», «Бельскага».

Рух тралейбусаў маршруту №31 ад вул. Бельскага арганізуецца па вул. Панамарэнкі, прасп. Пушкіна да станцыі метро «Пушкінская» ў абодвух напрамках з разваротам на кальцы па вул. Берута. Праца тралейбуснага маршруту №47 на выходных адмяняецца, наўзамен арганізуецца праца часовага аўтобуснага маршруту №947 «ДС Малінаўка-4 — ст. м. Пушкінская» з рухам па вул. Ясеніна, Рафіева, прасп. Любімава, вул.Чурлёніса, Каралінскі, Сямашка, Чыгуначнай, Уманскай, прасп. Дзяржынскага, Жукава, Пушкіна ў абодвух напрамках.

Пасажырам, якія маюць шматразовыя праязныя дакументы на тралейбус, даецца права праезду без дадатковай аплаты ў аўтобусах маршруту №947 на тых участках, якія дублююцца або закрываюцца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?